"Пры лучыне, пры свечцы..."

Надзвычай цікава ведаць не толькі аб тым, што адбывалася ў мінулым, але і які выгляд мела гэтае мінулае. Вучні Іўеўскай СШ, якія адпачываюць у лагеры “Кібер-кэмп”, наведаўшы занятак у Іўеўскім музеі нацыянальных культур, змаглі пазнаёміцца з гісторыяй асвятлення жылля, з традыцыямі сваіх продкаў і тых народаў, якія насяляюць наш гарадок. А таксама паспрабавалі запаліць керасінавую лямпу, лампаду, свечку і нават лучыну.

Лета толькі пачынаецца. Запрашаем правесці яго разам з намі. Чакаем на цікавых занятках, экскурсіях, гульнях, тэатральных прадстаўленнях.

1608