Пад небам адзіным

…Павінна шчыра прызнацца, што пачуццё невымоўнай павагі ды жыхароў гэтага невялікага горада на Гродзеншчыне, пераплеценае з трапяткою цікаўнасцю, напоўніла сэрца яшчэ 15 гадоў назад , калі ўпершыню за сваю шматгадовую журналісцкую працу пераступіла парог мусульманскай мячэці і пазнаёмілася з іўеўскімі татарамі. Сёння я зноў пад глыбокім уражаннем ад таго, як ашчадна захоўваюць тут памяць аб сваіх продках – тых жа мусульманах, каталіках, іўдзеях, праваслаўных – нашы сучаснікі. І робіць гэта – пры дапамозе гісторыкаў, краязнаўцаў, калекцыянераў, аматараў глыбокай даўніны і проста сумленных людзей – Іўеўскі музей нацыянальных культур, адзіны такога кшталту ў нашай краіне.

https://www.dialog1994.by/life/pad-nebam-adzinyim/

359