Маладыя людзі з ТЦСАН Іўеўскага раёна упрыгожылі велікоднае дрэва

Іўеўскі музей нацыянальных культур напярэдадні аднаго з самых светлых, значных свят хрысціян, Вялікадня, упрыгожыў велікоднае дрэва – сімвал райскага Дрэва Жыцця. Упрыгожваюць яго яйкамі, каляровымі стужкамі, фігуркамі розных жывёлін і г.д. Велікоднымі сувенірамі ўжо ўпрыгожыла нашае дрэва аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “ТЦСАН Іўеўскага раёна”.

Далучайцеся!

Велікоднае дрэва чакае Вас у Іўеўскім музеі нацыянальных культур!

471