Новости

Да 100-годдзя Узброеных сіл Беларусі

Напярэдадні 23 лютага юнакі 11 “В” класа Іўеўскай СШ разам з класным кіраўніком Тэрэсай Станіславаўнай Буяк наведалі Іўеўскі музей нацыянальных культур. Для будучых абаронцаў Айчыны быў праведзены ўрок мужнасці “У подзвіга няма нацыянальнасці”. Патрыятычнае мерапрыемства адбылося ў выставачнай зале “Другая сусветная вайна”, дзе працуе інтэрактыўная фотазона “Партызанскі прывал”.


Размаўляй са мной па-беларуску!

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Іўеўскай сярэдняй школы запрасілі супрацоўнікаў музея прыняць удзел у святкаванні Дня роднай мовы.


Мерапрыемства “Дапаможам выбраць прафесію”

Выбар прафесіі – гэта выбар будучыні. Прафесія музеязнаўцы… Што ўваходзіць у абавязкі таго ці іншага спецыяліста, працуючага ў музеі? Якія якасці павінны быць у чалавека, які хоча звязаць свой лёс з гэтай прафесіяй? Што ў ёй галоўнае? Дзе можна атрымаць дадзеную спецыяльнасць? На гэтыя і іншыя пытанні выпускнікоў і вучняў старэйшых класаў Юрацішкоўскага яслі-сада – сярэдняй школы адказала Кацярына Уладзіміраўна Маскалевіч, дырэктар Іўеўскага музея нацыянальных культур, падчас мерапрыемства “Дапаможам выбраць прафесію”, якое адбылося 16 лютага на базе ўстановы адукацыі.


Міжнароднае супрацоўніцтва

У Іўеўскім музеі нацыянальных культур працуе выстава “Татары ў Войску Польскім”, арганізаваная пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польша ў Гродне. Матэрыял прадстаўлены музеем Войска ў Беластоку. 9 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, на якім прысутнічалі Генеральны консул Яраслаў Ксёнжэк з супрацоўнікамі Консульства, дырэктар музея Войска ў Беластоку, прадстаўнікі іўеўскай татарскай абшчыны на чале з імамам Адамам Сулейманавічам Радзецкім, мясцовыя краязнаўцы, жыхары Іўя.


Выстава “Татары ў Войску Польскім”

9 лютага а 17 гадзіне ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур адбудзецца адкрыццё выставы “Татары ў Войску Польскім”, арганізаванай пры падтрымцы Генеральнага консульства РП у Гродне. Шчыра запрашаем усіх жадаючых.


“Тут нарадзілася, жыву...”

25 студзеня ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур адбылася сустрэча з Аленай Іванаўнай Смалянічэнка, краязнаўцай, пісьменніцай, настаўніцай. Госця пазнаёміла прысутных са сваімі вершамі, апавяданнямі, песнямі. Наведвальнікі мелі магчымасць бачыць унікальны матэрыял з гісторыі Геранён, сабраны і апрацаваны Аленай Іванаўнай, паслухаць песні ў яе выкананні.


Інтэрактыўныя экскурсіі

Паважаныя бацькі і настаўнікі!

Мы рады прапанаваць для дзяцей малодшага школьнага ўзросту наведванне нашага музея ў новым, даступным для іх узросту фармаце. Запрашаем на інтэрактыўныя экскурсіі.

У гульнявой форме дзеці пазнаёмяцца з гісторыяй роднага краю, даведаюцца, як жылі нашы продкі і тыя народы, што жывуць побач, якія святкавалі святы, у што верылі, чым займаліся, развучаць народныя гульні, убачыць батлейку. У канцы экскурсіі самых актыўных юных наведвальнікаў чакаюць памятныя прызы ад музея.


Пад небам адзіным

…Павінна шчыра прызнацца, што пачуццё невымоўнай павагі ды жыхароў гэтага невялікага горада на Гродзеншчыне, пераплеценае з трапяткою цікаўнасцю, напоўніла сэрца яшчэ 15 гадоў назад , калі ўпершыню за сваю шматгадовую журналісцкую працу пераступіла парог мусульманскай мячэці і пазнаёмілася з іўеўскімі татарамі. Сёння я зноў пад глыбокім уражаннем ад таго, як ашчадна захоўваюць тут памяць аб сваіх продках – тых жа мусульманах, каталіках, іўдзеях, праваслаўных – нашы сучаснікі.


Выстава-хобі “Жаночых рук чароўнае майстэрства”

Наведайце выставу-хобі “Жаночых рук чароўнае майстэрства” у Іўеўскім музеі нацыянальных культур, якая адкрылася 20 снежня.


Навагодні фотаздымак у музеі

З 20 снежня ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур працуе навагоняя фотазона "У гасцях у Дзеда Мароза". Вы зможаце зрабіць святочны фотаздымак і падзяліцца ім у сацыяльных сетках з сябрамі і знаёмымі.


Лепшае тэматычнае ўпрыгожванне для ёлкі Іўеўскага музея нацыянальных культур

Палажэнне
аб правядзенні конкурса
“Лепшае тэматычнае ўпрыгожванне для ёлкі Іўеўскага музея нацыянальных культур”

Мэта і задачы:
захаванне і развіццё нацыянальных традыцый;
стварэнне святочнай атмасферы і ўцягванне жыхароў горада ў творчы працэс па вырабе аўтарскага ёлачнага ўпрыгожвання. Арганізацыя сямейнага вольнага часу і выяўленне актыўных, творчых людзей.

Удзельнікі конкурса:
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя

Парадак і ўмовы правядзення конкурса:


Пачатак тэатральнага сезона

Хутка Каляды. Чым здзівіць, на што падзівіцца? У Іўеўскім музеі нацыянальных культур адкрыўся тэатральны сезон лялечнага тэатра «Батлейка». Першымі наведвальнікамі сталі вучні 3 «А» класа Іўеўскай СШ разам са сваім класным кіраўніком Галінай Іванаўнай Місой.


Тэлерадыёкампанія “Татарстан – Новы Век” у гасцях у Іўеўскага музея нацыянальных культур

Татары – адна з самых расселеных па планеце нацый. Як жывецца тым, хто нарадзіўся і вырас удалечыні ад сваёй гістарычнай радзімы? Аб гэтым апавядае вядучая перадачы «Халкым мінем…»(«Народ мой…») Ляйсана Садрэтдзінава, якая на днях разам са здымачнай групай наведала наш музей.


Добрых рук майстэрства

Жыхары і госці горада падчас святкавання 620-годдзя пасялення татар на Беларусі мелі яшчэ адну магчымасць наведаць выставу мугіроў Эміліі Халільеўны Шабановіч, арганізаваную ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Акрамя гэтага была ўнікальная магчымасць мець зносіны з аўтарам цудоўных работ.


620 год у міры і згодзе

Мы святкуем юбілейную дату пасялення татар на беларускай зямлі. Падчас урачыстых мерапрыемстваў госці горада наведалі Іўеўскі музей нацыянальных культур, здзейснілі экскусію па горадзе.


Музейная майстэрня для настаўнікаў

Дзейнасць музея заўсёды сацыяльна значымая, гуртуе вакол сябе дзяцей і дарослых. Супрацоўнікі Іўеўскага музея нацыянальных культур імкнуцца быць запатрабаванымі маладым пакаленнем і таму заўсёды ў пошуках новых форм і метадаў сваёй дзейнасці, якая дазваляе бесперапынна “трымаць” дзіцячую аўдыторыю, абуджаць і падтрымліваць у ёй цікавасць да гісторыі і культуры свайго краю. 31 кастрычніка старшы навуковы супрацоўнік мела магчымасць прэзентаваць дзейнасць музея настаўнікам Іўеўскага яслі-сада – пачатковай школы і наведаць школьны этнаграфічны музей.


“Музей у чамадане для музея”

Менавіта такая новая інтэрактыўная форма работы пачынае працаваць у Іўеўскім музеі нацыянальных культур. Яе пачынальнікам стала супрацоўніцтва з краязнаўчым музеем “Вытокі” Юрацішкаўскага яслі-сада – сярэдняй школы, якім кіруе Мінаева Галіна Станіславаўна. На выставе “Сімвал матчынай любові”, урачыстае адкрыццё якой адбылося 20 кастрычніка, можна ўбачыць калекцыю рушнікоў з фондаў школьнага музея і з уласнай калекцыі яе кіраўніка, пачуць цікавыя гісторыі звязанныя з гэтымі экспанатамі.


Сустрэча з калекцыянерам

У Сусветны дзень настаўніка 5 кастрычніка ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур на базе выставы “Гэты дзівосны школьны свет” адбылася сустрэча з яе арганізатарам Іванам Мечыслававічам Буйко. Вучні 10 “А” класа гімназіі №1 г.Іўе разам з класным кіраўніком Галінай Браніславаўнай Балунда з вялікай цікавасцю слухалі калекцыянера, разглядалі падручнікі, сшыткі, журналы і іншыя прадметы школьнага ўжытку, якімі ў свой час карысталіся іх бабулі, і нават прабабулі падчас навучання ў школе. Была магчымасць паспрабаваць пісаць пяром, седзячы за партай мінулага стагоддзя.


Адкрыццё міні-праекта «Мая калекцыя»

28 верасня 2017 г. ва ўстанове культуры «Іўеўскі музей нацыянальных культур» адбылося адкрыццё міні-праекта «Мая калекцыя». Свае калекцыі прадставілі маладыя калекцыянеры. У калекцыі навучэнца гімназіі №1 г. Іўе Шабановіча Аляксея – манеты СССР, Літвы, Польшчы. Гут Уладзіслаў, вучань Іўеўскай СШ, калекцыянуе фігуркі дагістарычных жывёл, у тым ліку дыназаўраў. Яго калекцыя называлася «Дыназаўры і свет Юрскага перыяду». Кішкель Даніэль, навучэнец гімназіі №1 г. Іўе, здзівіў калекцыяй насякомых «Насякомыя і іх знаёмыя». А Гушча Павел, навучэнец гімназіі №1 г.


Cупрацоўнікі Іўеўскага музея на выставе-кірмашы “Еўрарэгіён “Нёман-2017”

22 верасня 2017 года супрацоўнікі Іўеўскага музея нацыянальных культур прынялі ўдзел у кірмашы паслуг “Гарадзеншчына турыстычная”, якая праходзіла ў г.Гродна пад час XIX Республіканскай выставы-кірмашу “Еўрарэгіён “Нёман-2017”. Наведвальнікі кірмашу змаглі пазнаёміцца з турыстычнымі паслугамі музея – экскурсіямі па музею, гораду, залатому кальцу, набыць іўеўскія сувеніры.


“Гэты дзівосны школьны свет”

Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае наведаць выставу “Гэты дзівосны школьны свет”, якая пазнаёміць са школьным жыццём XIX- XX стагоддзяў. Прадметы школьнага ўжытку і школьныя падручнікі з уласных калекцый І.М. Буйко, В. М. Сямак, з фондасховішча музея – гэта своеасаблівае прывітанне з мінулага сучасным школьнікам і даўно пасталелым дзецям мінулага стагоддзя. Наведвальнікам выставы будзе прадстаўлена ўнікальная магчымасць зрабіць цікавае фота з музейнымі прадметамі.



®