Міжнародная акцыя "Дзень Музейнага сэлфі!"

20 студзеня 2016 года ва ўсім свеце пройдзе міжнародная акцыя Дзень Музейнага Сэлфі!
Запрашаем і Вас далучыцца да гэтай яскравай, інтэлектуальная і мега-пазітыўнай падзеі! :)
Што трэба рабіць? Усё вельмі проста! :)
Інструкцыя:
1. Прыйсці ў музей!
2. Набыць уваходны квіток
3. Уважліва пазнаёміцца з экспазіцыяй музея
4. Выбраць самы цікавы прадмет ці месца ў экспазіцыі музея і зрабіць на фоне яго сэлфі!
5. І САМАЕ ГАЛОЎНАЕ! Размясціце сваё сэлфі з назвай Музея пад хэштэгам #MuseumSelfie і - вуаля! Вы сталі ўдзельнікам міжнароднай акцыі Дзень Музейнага Сэлфі!
Далучайцеся - будзе цікава!

Упершыню Дзень Музейнага Сэлфі праводзіўся ў 2014 годзе. Ідэя стварэння такога дня належыць актывістам з праекта Culture Themes: каманда музейных спецыялістаў вырашыла такім чынам прыцягнуць увагу людзей да культуры.

У гэтым годзе да акцыі далучаецца і Іўеўскі музей нацыянальных культур!

640