Адкрыццё выставы грашовых знакаў “Грошы апавядаюць”

УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур” запрашае на выставу грашовых знакаў “Грошы апавядаюць”.
На выставе будзе прадстаўлена багатая калекцыя баністыкі (папяровыя грошы) і нумізматыкі з прыватнай калекцыі Аляксандра Кашуціна. На марапрыемстве, якое адбудзецца 11.03.16 у 11.00, можна будзе даведацца пра гісторыю развіцця грошай ад старажытных часоў да сучаснасці, пра грашовы брак, мастакоў, якія малявалі грошы, і многае іншае.
Прыходзьце, спадзяёмся, што вам спадабаецца!

575