Майстар-клас па вырабу лялек прайшоў у Іўеўскім музеі

Цільды, створаныя рукамі супрацоўнікаў музея Ірыны Нехвядовіч і Аксаны Раманавай, зачароўваюць погляд. Такія мілыя лялькі атрымаліся ў выніку руплівай работы, а галоўнае, што ўсе яны выкананы з любоўю, добрым густам і вялікім майстэрствам. Цікавы і захапляючы майстар-клас чакаў 25 красавіка удзельнікаў раённага семінара работнікаў аддзелаў і сектараў ДУК “Іўеўскі ЦкіВЧ”.
Дарэчы, Цільды для ўпрыгожвання інтэр’ера і ў якасці падарунка могуць набыць усе жадаючыя ў сувенірнай лаўцы нашага музея.

521