“Несцерка” ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур

Галоўнаму герою п’есы “Несцерка” Віталя Вольскага суджана жыць доўга. Правучыць багатых і дурнаватых, дапамагчы простым і шчырым людзям – гэта яго любімая справа. Такі ўжо чалавек Несцерка!
2016 год багаты на юбілеі.
18 мая споўнілася 75 год спектаклю “Несцерка”, пастаўленаму Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа па п’есе Віталя Вольскага. А 5 верасня споўніцца 115 год з дня нараджэння аўтара п’есы.
У рэпертуары лялечнага тэатра Батлейка Іўеўскага музея нацыянальных культур таксама ёсць гэты спектакль. Гледачамі якога на днях сталі вучні 8 “А” і 8 “Б” класаў Гімназіі №1 г.Іўе разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Балундай Галінай Браніславаўнай.

620