Праз 50 год у музеі...

Паміж музеем і школай заўсёды існуе цесная сувязь. І асабліва, калі будынак, у якім зараз размяшчаецца музей, некалі быў школай. Мала хто ведае, што Іўеўскі музей нацыянальных культур знаходзіцца менавіта ў такім будынку- тут да сярэдзіны 80-х гадоў была Іўеўская школа. Аб гэтым ніколі не забываюць яе ранейшыя выпускнікі.
Шматлюдна і шумна было ў музеі 3 ліпеня. З розных гарадоў Беларусі, бліжняга і далёкага замежжа прыехалі выпускнікі 1966 года. Для іх менавіта гэтыя сцены калісьці ў дзяцінстве сталі роднымі на ўсё жыццё. Быўшыя аднакласнікі з задавальненнем хадзілі па залах музея, узгадвалі школьныя гады, разглядвалі фотаздымкі, пазнаючы і не пазнаючы сваіх быўшых аднакласнікаў.

623