Выязныя выставы “Шалом алейхем”

Іўеўскі музей нацыянальных культур пачынае арганізоўваць выязныя выставы “Шалом алейхем” (“Мір вам!”) ў аграгарадкі Іўеўскага раёна. На выставах будуць прадстаўлены прадметы быту, культуры і рэлігіі яўрэйскага народа. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з цікавымі старонкамі гісторыі Іўеўшчыны, асаблівасцямі ўкладу жыцця аднаго з народаў, які пражываў не толькі ў Іўі, але і ва ўсіх былых мястэчках нашага раёна. Мы вас чакаем 19.08.2016г у аг.Суботнікі, 24.08.2016г у аг.Цэнтральны. За даведкамі звяртацца па тэлефоне 26896.

672