Таямніцы стагоддзяў

Іўеўскі музей нацыянальных культур прапануе экскурсію “Таямніцы стагоддзяў”, якая знаёміць з багатай і шматвяковай гісторыяй Іўеўшчыны, з архітэктурнай спадчынай як самога горада Іўя, так і яго бліжэйшых ваколіц – былых мястэчак Ліпнішкі, Геранёны, Суботнікі, Жэмыслаўль.
Падчас экскурсіі можна пазнаёміцца з культавымі пабудовамі XVI – XX ст., у якіх адлюстраваліся рысы готыкі, барока, класіцызма, а таксама з памятнымі месцамі, звязанымі са значнымі падзеямі ў гісторыі нашага рэгіёна і лёсамі вядомых людзей нашага краю.
Кошт экскурсіі – 40 руб. (400 000).
Даведкі па тэл.: 2 68 96

678