Выстава ікон “Прыгожая ў любым адлюстраванні”

14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці. Свята прымеркавана да Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Пакроў Прасвятой Багародзiцы святкуюць у гонар дзiвоснага яўлення Мацi Божай, што адбылося ў сярэдзiне Х стагоддзя ва Улахернскай царкве Канстанцiнопаля. У нядзелю, падчас усяночнага трывання, калi храм быў перапоўнены людзьмi, святы Андрэй а чацвёртай гадзiне ночы падняў вочы да неба і ўбачыў Прачыстую Дзеву, азораную нябесным святлом. Укленчыўшы, Багародзiца зняла са Сваёй галавы покрыва i распасцёрла яго над людзьмi, што былi ў храме, абараняючы iх ад ворагаў.
Віншуем праваслаўных вернікаў з Вялікім святам, усіх маці – з Днём маці.
Моцнага вам здароўя, поспехаў, дабрабыту і, вядома ж, простага жаночага шчасця.
Да Дня маці ў Іўескім музеі нацыянальных культур адбудзецца выстава ікон “Прыгожая ў любым адлюстраванні”. Шчыра запрашаем!

718