Нам засталася спадчына...

Іўеўскі музей нацыянальных культур у рамках дабрачыннага праекта “Нам засталася спадчына” атрымаў у падарунак макет сядзібы Умястоўскіх, што месціцца ў вёсцы Жамыслаўль. Работу выканала выпускніца мінскай гімназіі №75 Аляксандра Гаравая.
Убачыць макет сядзібы такой, якой яна была адразу пасля пабудовы, а таксама паслухаць цікавую гісторыю жыцця знакамітага роду Умястоўскіх, вы зможаце на новай выставе ўжо з 1 снежня.
Запрашаем!

787