“Тут нарадзілася, жыву...”

25 студзеня ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур адбылася сустрэча з Аленай Іванаўнай Смалянічэнка, краязнаўцай, пісьменніцай, настаўніцай. Госця пазнаёміла прысутных са сваімі вершамі, апавяданнямі, песнямі. Наведвальнікі мелі магчымасць бачыць унікальны матэрыял з гісторыі Геранён, сабраны і апрацаваны Аленай Іванаўнай, паслухаць песні ў яе выкананні. На персанальнай выставе “Тут нарадзілася, жыву...” прадстаўлены летапіс вёскі Геранёны, летапіс піянерскай дружыны Геранёнскай школы, нумары газет, часопісаў, кнігі, дзе надрукаваны творы, артыкулы Алены Іванаўны, фотаздымкі.

413