Пра нас

Вітаю Вас, паважанае спадарства!

Адзіны ў краіне музей нацыянальных культур быў заснаваны ў горадзе Іўе ў чэрвені 2009 года. Адкрыццё адбылося 3 ліпеня таго ж года.

Пастаянная экспазіцыя музея “Пад адзіным небам праз стагоддзі” знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй, культурай і рэлігіяй беларусаў, палякаў, татараў, яўрэяў, падкрэсліваючы магчымасць мірнага суіснавання розных рэлігій на адной невялікай тэрыторыі.

Геаграфія наведвальнікаў музея пастаянна пашыраецца: Велікабрытанія, Марока, Італія, Японія, ЗША, Ізраіль, Германія, Польша, Швейцарыя, Аргенціна, Канада, Францыя, Эстонія, Літва, Латвія, Расія, Украіна.

У рэакрацыйнай зале працуюць выставы работ мастакоў, мастакоў-фатографаў, народных майстроў, калекцыянераў, праводзяцца сустрэчы з пісьменнікамі, дзеячамі культуры, з замежнымі гасцямі.

У музеі працуе лялечны тэатр “Батлейка”. Супрацоўнікі музея ўласнымі сіламі распрацоўваюць сцэнарыі і выконваюць пастаноўкі.

Распрацаваны турыстычныя маршруты “Іўе – шматканфесіянальнае” і “Залатое кальцо Іўеўшчыны”, падчас якіх экскурсанты знаёмяцца з гісторыяй і помнікамі архітэктуры горада Іўе і Іўеўскага раёна.

Працуе кіёск па продажу сувенірнай прадукцыі.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай да супрацоўніцтва!

З павагай, дырэктар Кацярына Маскалевіч

Тэлефон: 8 (01595) 2-68-96, 8(01595) 2-32-45

Сайт: ivye.museum.by

e-mail: ivye-museum@tut.by

Адрас: 231337, Гродзенская вобласць, г. Іўе, вул. 17 Верасня, 9.

Музей працуе: серада – пятніца: 10.00 - 19.00, суббота – нядзеля: 9.00 - 18.00

Панядзелак, аўторак – выхадныя(працуе толькі адміністрацыя)