Размаўляй са мной па-беларуску!


21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Іўеўскай сярэдняй школы запрасілі супрацоўнікаў музея прыняць удзел у святкаванні Дня роднай мовы.







®