Група з Ізраіля ў суправаджэнні Тамары Барадач наведала Іўеўскі музей


Самыя масавыя і паспяховыя ўцёкі з гета на тэрыторыі акупіраванай Еўропы ў гады Другой сусветнай вайны адбыліся ў навагрудскім гета. 232 вязні на працягу чатырох месяцаў выкапалі тунэль і змаглі пакінуць лагер смерці. Праз 75 год нашчадкі выжыўшых людзей наведалі радзіму сваіх бацькоў, дзядоў. Пасля ўдзелу ў мерапрыемствах у Навагрудку, прысвечаных гэтай падзеі, група з Ізраіля ў суправаджэнні Тамары Маісееўны Барадач, наведала Іўеўскі музей нацыянальных культур.







®