Новости

“Тут нарадзілася, жыву...”

25 студзеня ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур адбылася сустрэча з Аленай Іванаўнай Смалянічэнка, краязнаўцай, пісьменніцай, настаўніцай. Госця пазнаёміла прысутных са сваімі вершамі, апавяданнямі, песнямі. Наведвальнікі мелі магчымасць бачыць унікальны матэрыял з гісторыі Геранён, сабраны і апрацаваны Аленай Іванаўнай, паслухаць песні ў яе выкананні.


Інтэрактыўныя экскурсіі

Паважаныя бацькі і настаўнікі!

Мы рады прапанаваць для дзяцей малодшага школьнага ўзросту наведванне нашага музея ў новым, даступным для іх узросту фармаце. Запрашаем на інтэрактыўныя экскурсіі.

У гульнявой форме дзеці пазнаёмяцца з гісторыяй роднага краю, даведаюцца, як жылі нашы продкі і тыя народы, што жывуць побач, якія святкавалі святы, у што верылі, чым займаліся, развучаць народныя гульні, убачыць батлейку. У канцы экскурсіі самых актыўных юных наведвальнікаў чакаюць памятныя прызы ад музея.


Пад небам адзіным

…Павінна шчыра прызнацца, што пачуццё невымоўнай павагі ды жыхароў гэтага невялікага горада на Гродзеншчыне, пераплеценае з трапяткою цікаўнасцю, напоўніла сэрца яшчэ 15 гадоў назад , калі ўпершыню за сваю шматгадовую журналісцкую працу пераступіла парог мусульманскай мячэці і пазнаёмілася з іўеўскімі татарамі. Сёння я зноў пад глыбокім уражаннем ад таго, як ашчадна захоўваюць тут памяць аб сваіх продках – тых жа мусульманах, каталіках, іўдзеях, праваслаўных – нашы сучаснікі.


Выстава-хобі “Жаночых рук чароўнае майстэрства”

Наведайце выставу-хобі “Жаночых рук чароўнае майстэрства” у Іўеўскім музеі нацыянальных культур, якая адкрылася 20 снежня.


Навагодні фотаздымак у музеі

З 20 снежня ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур працуе навагоняя фотазона "У гасцях у Дзеда Мароза". Вы зможаце зрабіць святочны фотаздымак і падзяліцца ім у сацыяльных сетках з сябрамі і знаёмымі.


Лепшае тэматычнае ўпрыгожванне для ёлкі Іўеўскага музея нацыянальных культур

Палажэнне
аб правядзенні конкурса
“Лепшае тэматычнае ўпрыгожванне для ёлкі Іўеўскага музея нацыянальных культур”

Мэта і задачы:
захаванне і развіццё нацыянальных традыцый;
стварэнне святочнай атмасферы і ўцягванне жыхароў горада ў творчы працэс па вырабе аўтарскага ёлачнага ўпрыгожвання. Арганізацыя сямейнага вольнага часу і выяўленне актыўных, творчых людзей.

Удзельнікі конкурса:
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя

Парадак і ўмовы правядзення конкурса:


Пачатак тэатральнага сезона

Хутка Каляды. Чым здзівіць, на што падзівіцца? У Іўеўскім музеі нацыянальных культур адкрыўся тэатральны сезон лялечнага тэатра «Батлейка». Першымі наведвальнікамі сталі вучні 3 «А» класа Іўеўскай СШ разам са сваім класным кіраўніком Галінай Іванаўнай Місой.


Тэлерадыёкампанія “Татарстан – Новы Век” у гасцях у Іўеўскага музея нацыянальных культур

Татары – адна з самых расселеных па планеце нацый. Як жывецца тым, хто нарадзіўся і вырас удалечыні ад сваёй гістарычнай радзімы? Аб гэтым апавядае вядучая перадачы «Халкым мінем…»(«Народ мой…») Ляйсана Садрэтдзінава, якая на днях разам са здымачнай групай наведала наш музей.


Добрых рук майстэрства

Жыхары і госці горада падчас святкавання 620-годдзя пасялення татар на Беларусі мелі яшчэ адну магчымасць наведаць выставу мугіроў Эміліі Халільеўны Шабановіч, арганізаваную ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Акрамя гэтага была ўнікальная магчымасць мець зносіны з аўтарам цудоўных работ.


620 год у міры і згодзе

Мы святкуем юбілейную дату пасялення татар на беларускай зямлі. Падчас урачыстых мерапрыемстваў госці горада наведалі Іўеўскі музей нацыянальных культур, здзейснілі экскусію па горадзе.


Музейная майстэрня для настаўнікаў

Дзейнасць музея заўсёды сацыяльна значымая, гуртуе вакол сябе дзяцей і дарослых. Супрацоўнікі Іўеўскага музея нацыянальных культур імкнуцца быць запатрабаванымі маладым пакаленнем і таму заўсёды ў пошуках новых форм і метадаў сваёй дзейнасці, якая дазваляе бесперапынна “трымаць” дзіцячую аўдыторыю, абуджаць і падтрымліваць у ёй цікавасць да гісторыі і культуры свайго краю. 31 кастрычніка старшы навуковы супрацоўнік мела магчымасць прэзентаваць дзейнасць музея настаўнікам Іўеўскага яслі-сада – пачатковай школы і наведаць школьны этнаграфічны музей.


“Музей у чамадане для музея”

Менавіта такая новая інтэрактыўная форма работы пачынае працаваць у Іўеўскім музеі нацыянальных культур. Яе пачынальнікам стала супрацоўніцтва з краязнаўчым музеем “Вытокі” Юрацішкаўскага яслі-сада – сярэдняй школы, якім кіруе Мінаева Галіна Станіславаўна. На выставе “Сімвал матчынай любові”, урачыстае адкрыццё якой адбылося 20 кастрычніка, можна ўбачыць калекцыю рушнікоў з фондаў школьнага музея і з уласнай калекцыі яе кіраўніка, пачуць цікавыя гісторыі звязанныя з гэтымі экспанатамі.


Сустрэча з калекцыянерам

У Сусветны дзень настаўніка 5 кастрычніка ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур на базе выставы “Гэты дзівосны школьны свет” адбылася сустрэча з яе арганізатарам Іванам Мечыслававічам Буйко. Вучні 10 “А” класа гімназіі №1 г.Іўе разам з класным кіраўніком Галінай Браніславаўнай Балунда з вялікай цікавасцю слухалі калекцыянера, разглядалі падручнікі, сшыткі, журналы і іншыя прадметы школьнага ўжытку, якімі ў свой час карысталіся іх бабулі, і нават прабабулі падчас навучання ў школе. Была магчымасць паспрабаваць пісаць пяром, седзячы за партай мінулага стагоддзя.


Адкрыццё міні-праекта «Мая калекцыя»

28 верасня 2017 г. ва ўстанове культуры «Іўеўскі музей нацыянальных культур» адбылося адкрыццё міні-праекта «Мая калекцыя». Свае калекцыі прадставілі маладыя калекцыянеры. У калекцыі навучэнца гімназіі №1 г. Іўе Шабановіча Аляксея – манеты СССР, Літвы, Польшчы. Гут Уладзіслаў, вучань Іўеўскай СШ, калекцыянуе фігуркі дагістарычных жывёл, у тым ліку дыназаўраў. Яго калекцыя называлася «Дыназаўры і свет Юрскага перыяду». Кішкель Даніэль, навучэнец гімназіі №1 г. Іўе, здзівіў калекцыяй насякомых «Насякомыя і іх знаёмыя». А Гушча Павел, навучэнец гімназіі №1 г.


Cупрацоўнікі Іўеўскага музея на выставе-кірмашы “Еўрарэгіён “Нёман-2017”

22 верасня 2017 года супрацоўнікі Іўеўскага музея нацыянальных культур прынялі ўдзел у кірмашы паслуг “Гарадзеншчына турыстычная”, якая праходзіла ў г.Гродна пад час XIX Республіканскай выставы-кірмашу “Еўрарэгіён “Нёман-2017”. Наведвальнікі кірмашу змаглі пазнаёміцца з турыстычнымі паслугамі музея – экскурсіямі па музею, гораду, залатому кальцу, набыць іўеўскія сувеніры.


“Гэты дзівосны школьны свет”

Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае наведаць выставу “Гэты дзівосны школьны свет”, якая пазнаёміць са школьным жыццём XIX- XX стагоддзяў. Прадметы школьнага ўжытку і школьныя падручнікі з уласных калекцый І.М. Буйко, В. М. Сямак, з фондасховішча музея – гэта своеасаблівае прывітанне з мінулага сучасным школьнікам і даўно пасталелым дзецям мінулага стагоддзя. Наведвальнікам выставы будзе прадстаўлена ўнікальная магчымасць зрабіць цікавае фота з музейнымі прадметамі.


Міжнародны “семінар на калёсах” у Іўі

Тамара Маісееўна Барадач у чарговы раз прывезла ўдзельнікаў міжнароднага “семінара на калёсах” “Яўрэйская гісторыя з нашай агульнай гісторыі” ў Іўе. Праграма наведвання іўеўскай зямлі была насычанай: мемарыяльны комплекс у Стоневічах, яўрэйскія пабудовы на цэнтральных вуліцах горада, будынкі сінагог, ну і, зразумела, наш музей.


Асаблівая памяць

Памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны – асаблівая памяць. Няма ніводнай сям’і, каторай не кранула гэтая жорсткая вайна. 11 жніўня жыхары і госці Іўя мелі магчымасць яшчэ раз дакрануцца да гісторыі нашага шматпакутнага народа. Прыемна, што ўдзельнікамі мерапрыемства “Праведнікі Іўеўшчыны” сталі маладыя людзі. Падзеі апошняй вайны маюць вялікі патэнцыял для фарміравання маральных каштоўнасцей у моладзі.


“Праведнікі Іўеўшчыны”

Пад такой назвай 11 жніўня 2017 года ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур пройдзе мерапрыемства. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены дакументы, відэафільмы, уся інфармацыя, якая цікавіць па дадзенай тэме. Чакаем вас у 12.00.


Прасторы душы

Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае на выставу жывапісу расійскіх мастакоў «Прасторы душы».
Сярод карцін работы народнага мастака РФ Ф.Г. Дзьякава, заслужаных мастакоў РФ В.А. Шохіна, В.М. Трышкіна, В.І.Варашылава.

Музей працуе:
серада-пятніца з 10.00 да 19.00,
субота-нядзеля з 9.00 да 18.00.

Тэлефон для даведак: 26896


У пошуках каранёў

У апошні час Іўе часта пачалі наведваць невялікія групы яўрэяў. У асноўным гэта прадстаўнікі адной сям’і, чые карані тут, на тэрыторыі заходняй Беларусі (сям’я Гінсбург (Ізраіль), сям’я Мінускіны (ЗША), сям’я Гордан (ЗША), сям’я Давідовіч (Ізраіль, Аргенціна, Канада), сям’я Шмуклер, Блох (Францыя, Канада). Абавязковым пунктам прыпынку для іх становіцца і Іўеўскі музей нацыянальных культур, дзе захоўваецца памяць аб народзе, які ў свой час гандлёва-рамеслініцкай справай зрабіў Іўеўшчыну вядомай і прывабнай для Еўропы.


Выставка "Евреи в польской армии"

В первый день июля в Ивьевском музее национальных культур, на базе выставки "Евреи в польской армии", состоялась встреча ивьевчан с ее организаторами: Генеральным консулом РП в Гродно Ярославом Ксёнжеком и консулом Анной Пустул.


Неделя "Знакамітыя землякі Іўеўшчыны" в Ивьевском музее национальных культур

В рамках Недели "Знакамітыя землякі Іўеўшчыны" в Ивьевском музее национальных культур 20 июня состоялась встреча с художником И.И. Струковым, во время которой он рассказал о своём творческом пути, поделился жизненным опытом. Атмосфера была самая непринуждённая, настраивающая на общение. Художник дал мощный заряд творческого вдохновения, поделился конкретными советами, поучил творческому подходу в работе!



®