ІЎЕЎСКІ МУЗЕЙ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР




Пра музей


Музей заснаваны 29 чэрвеня 2009 г.. Для наведвання адкрыты 3 ліпеня 2009 г.
Адзіны ў краіне музей нацыянальных культур. Аб'ектам вывучэння з'яўляецца Іўеўскі рэгіён як цэласнасць і разнастайнасць культурных адзінстваў: этнічных, канфесійных, лакальных.
Плануецца стварэнне пастаяннай экспазіцыі “Пад адзіным небам праз стагоддзі”. У снежні 2012 гады адкрыты І частка «З гісторыі карэннага насельніцтва Іўеўшчыны». Вядзецца камплектаванне музейных калекцый. Музейны фонд налічвае больш 2000 адзінак захоўвання.
Музей прапануе наведвальнікам выставы розных тэматык, а таксама экскурсіі па памятных месцах горада і Іўеўскага раёна. У музеі працуе кіёск па продажы сувенірнай прадукцыі.


Гісторыя станаўлення музея

Ідэя стварыць дзяржаўны музей у Іўі ўпершыню паўстала ў 1980-я гг. Аднак звезеныя са школьных музеяў экспанаты не былі аформлены праз адпаведную дакументацыю. Гэты збор з цягам часу быў згублены, паколькі ўлады не падтрымалі справу стварэння музея, а адказнай за збор асобы не было.
Наступная спроба вярнуцца да пытання адкрыцця музея была зроблена ў 2002 г. Навукова-метадычны савет Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, улічваючы мясцовую асаблівасць — кампактнае пражыванне ў Іўі на працягу стагоддзяў татараў, прапанавала стварыць музей, прысвечаны гэтай нацыянальнай меншасці. Жыццё сярод хрысціянскага этнасу паўплывала на культуру гэтага народа і вызначыла яго характэрныя рэгіянальныя асаблівасці. Падобнай экспазіцыі ў Беларусі не было. Таму гэта тэматыка магла садзейнічаць развіццю турызму. Але гэта прапанова не зацікавіла мясцовыя ўлады.
Наступная прапанова — этнаграфічны музей-скансэн. Дзейнасць такога музея была б злучана з дакументаваннем этнічных асаблівасцяў мясцовага насельніцтва. Экспанаты музея-скансэна можна не толькі разглядаць, але і ўбачыць іх у дзеянні, самаму наведвальніку прыняць удзел у тых ці іншых працах на сядзібах, правядзенні абрадаў. Праект не быў ухвалены.
У 2003 г. Іўеўскі райвыканкам вярнуўся да пытання стварэння музея. Месцам яго месцавання быў абраны двухпавярховы будынак на вул. 17 верасня, дзе раней месцаваўся Навучальна-вытворчы камбінат. У выніку, рашэннем Іўеўскага райвыканкама № 355 ад 26 верасня 2003 гады будынак № 9 па вул. 17 верасня быў перададзена музею. Бо павольна ішла падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на рэканструкцыю будынка, рамонтныя работы пачаліся ў 2008 г.