Міжнароднае супрацоўніцтва

У Іўеўскім музеі нацыянальных культур працуе выстава “Татары ў Войску Польскім”, арганізаваная пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польша ў Гродне. Матэрыял прадстаўлены музеем Войска ў Беластоку. 9 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, на якім прысутнічалі Генеральны консул Яраслаў Ксёнжэк з супрацоўнікамі Консульства, дырэктар музея Войска ў Беластоку, прадстаўнікі іўеўскай татарскай абшчыны на чале з імамам Адамам Сулейманавічам Радзецкім, мясцовыя краязнаўцы, жыхары Іўя. Мерапрыемства суправаджала жывая музыка ў выкананні настаўнікаў Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў.

379