У Іўеўскім музеі нацыянальных культур завяршылася выстава дзіцячай народнай творчасці “З родных вытокаў” у рамках музейнай адукацыйнай праграмы “Мая Бацькаўшчына”.
Падведены вынікі, вызначаны пераможцы. Яны будуць узнагароджаны прызамі і падарункамі на школьных лінейках у канцы бягучага навучальнага года. А як жа прайграўшыя? Наўрад ці знойдзеце вы такіх у гэтым конкурсе. А калі сумняваецеся, то паглядзіце на фотаздымкі выставы і зразумееце, што тут былі творы толькі на “выдатна”.
У выставе прынялі ўдзел: Іўеўскі раённы цэнтр рамёстваў, філіял Іўеўскага раённага цэнтра рамёстваў у в. Геранены, цэнтр пазашкольнай работы, гурток “Ліза” Юрацішкаўскай сярэдняй школы – дзіцячага садка, Іўеўская дапаможная школа-інтарнат.
Віншуем усіх удзельнікаў выставы, а таксама кіраўнікоў гурткоў, ў якіх займаюцца юныя майстры. Дзякуем вам за удзел у выставе і спадзяёмся, што да вас прыйдзе новае творчае натхненне.