Новыя выставы


з 15 верасня ў нашым музеі пачалі дзейнічаць дзве новыя выставы.

Выстава “Гісторыя і культура беларускіх яўрэяў”, пазнаёміць наведвальнікаў з шэрагам цікавых аспектаў з гісторыі, жыцця і побыту беларускіх яўрэяў. Таксама, будуць выдзелены і закрануты тэмы з гісторыі яўрэяў г. Іўе.

Выстава “Савецкая Беларусь ад “Адлігі” да “Перабудовы”, пазнаёміць наведвальнікаў з перыядам др. пал. 50-х - пачатку 80-х гг. Наведвальнікам будзе прадстаўлена мноства экспанатаў з розных галін жыцця “савецкага” грамадства. Усе яны яскрава характарызуюць тыя часы.


Кошт білетаў складае:

для школьнікаў - 2000 б. р.
для іншых - 3500 б. р.


Вы таксама можаце заказаць тэматычную экскурсію, якая каштуе:

для групы (да 25 чалавек) школьнікаў - 20 000 б. р.
для групы (да 25 чалавек) іншых наведвальнікаў - 30 000 б. р.

205