Краязнаўчая канферэнцыя "Іўеўшчына: знакамітыя землякі"

Ігнацій Кароль Корвін-Мілеўскі… Постаць значная і вядомая ў гісторыі Іўеўшчыны.
Нарадзіўся 27 красавіка 1846 года ў Геранёнах. Атрымаў добрую адукацыю за мяжой. Пасля вучобы ў студыі выяўленчага мастацтва ў Мюнхене - маляваў. Любімымі жанрамі былі партрэт і пейзаж. Прымаў удзел у Міжнароднай выставе ў Вене, у Парыжскім салоне. Валодаў маёнткам у Геранёнах. Жыў у Вене і Вільні, пабудаваў палац на італьянскі манер. Меў ва ўласнасці востраў на Адрыятычным моры і яхту. Падарожнічаў. Шмат пісаў. Ігнацій быў і мецэнатам. Дапамагаў маладым мастакам: выплачваў пенсіі, плаціў за вучобу.
Ігнацій Корвін-Мілеўскі валодаў вялікім багаццем і меў магчымасць калекцыяніраваць карціны. У яго была самая вялікая ўласная галерэя мастакоў-сучаснікаў (каля 250 карцін), у якой былі толькі арыгіналы. Калекцыя карцін І.К.Корвін-Мілеўскага была шырока вядома, часта ўзгадвалася ў друку як самая лепшая ў Польшчы. Ён хацеў, каб гэтыя творы расказвалі пра культуру Радзімы і засталіся на ёй. Сёння яны захоўваюцца ў лепшых музеях свету і высока ацэньваюцца.
Да 170-годдзя з дня нараджэння Ігнація Кароль Корвін-Мілеўскага была прымеркавана краязнаўчая канферэнцыя “Іўеўшчына: знакамітыя зямлякі”, якая адбылася 27 красавіка 2016 года ў Геранёнах. Удзельнікамі яе сталі і супрацоўнікі Іўеўскага музея нацыянальных культур.

231