Значныя падзеі ў жыцці музея на працягу 2017 года

• Выстава “Літва і Беларусь на старонках сямейнага альбома княгіні Марыі Гогенлоэ” (сумесна з музеем "Замкавы комплекс "Мір").
• Удзел у праекце “Турызм без чамадана”.
• Атрымана ў дар 31 карціна мастакоў Расіі з уласнай калекцыі Сідарка А.Р. (Санкт-Пецярбург).
• Выстава “Яўрэі ў польскай арміі” (сумесна з Генеральным консульствам Рэспублікі Польша ў Гродна).
• Удзел у Міжнародным “семінары на калёсах” “Яўрэйская гісторыя з нашай агульнай гісторыі”.
• Наведванне музея падчас святкавання 620-годдзя пасялення татар на Беларусі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Турцыя ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нільванай Дарама, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палестына ў Рэспубліцы Беларусь Халедам Арыкатам.
• Кіраўнік Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь муфцій Абу-Бекір Шабановіч аб’явіў удзячнасць калектыву музея за дзейсны ўдзел у захаванні нацыянальных і рэлігійных каштоўнасцей беларускіх татар-мусульман.
• Фонды папоўніліся каштоўнымі прадметамі: паштоўкамі 1916 года з выявамі іўеўскай мячэці, забудоў цэнтральных вуліц мястэчка.