1 снежня супрацоўнікі наведалі мясцовага краязнаўца


Супрацоўнікі музея пабывалі ў гасцях у Івана Мечыслававіча Буйко - мясцовага краязнаўца.

Вялікі скарб сабраў Іван Мечыславіч у сваёй калекцыі. Тут можна знайсці амаль усе: медалі, кнігі, дакументы, прадметы хатняга ўжытку, сцягі, адзенне і астатнее.
Негледзячы на занятасць на працы, Іван Буйко педантычна сістэматызуе кожны прадмет па тэматыцы. Сотні,нават тысячы экспанатаў, старанна адабраныя Іванам Мечыслававічам, уражваюць нават навукоўцаў! Пра ўвесь гэты скарб, нават пра кожны асобны прадмет гаспадар можа гаварыць гадзінамі!
Іўеўскі музей нацыянальных выказвае падзяку Івану Мечыслававічу Буйко і поспехаў у яго нялёгкай працы. Спадзяёмся на тое, што яго агромістая калекцыя атрымае калісьці свой уласны будынак. Якога яна сапраўды заслугоўвае!

194